Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77 гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дарогі і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных.
У гэты светлы і радасны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту!
Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!
Дырэктар РУП "Завод газетнай паперы" - кіруючай арганізацыі ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" | Ю.Г. Лука |